Латвийская виза

Латвийская визаІншаземцу, які жадае атрымаць візу для ўезду ў Латвію альбо для перасячэння Латвіі транзітам, неабходна падаць наступныя дакументы:
  • пашпарт ці іншы праязны дакумент, выдадзены на працягу апошніх 10 год, тэрмін сапраўднасці якога на тры месяцы перавышае тэрмін запытваемай візы; дакумент
  • павінен мець як мінімум дзве вольныя старонкі, прадугледжаныя для віз;
  • анкету на афармленне візы, запоўненую і асабіста падпісаную асобай, што запытвае візу;
  • 2 каляровыя фатаграфіі (35 мм х 45 мм);
  • поліс медыцынскага страхавання на перыяд часу, які іншаземец плануе знаходзіцца на тэрыторыі Шэнгенскіх дзяржаў, сапраўдны на ўсёй тэрыторыі краін Шэнгенскага пагаднення;
  • аплату альбо пацвярджэнне аплаты за разгляд заявы на афармленне візы.

Падаючы запыт на атрыманне Шэнгенскай візы, іншаземец таксама прадстаўляе:
  • дакументы, у якіх зазначана мэта паездкі;
  • дакументы аб месцы пражывання ці пацвярджэнне неабходных сродкаў для аплаты месца пражывання;
  • дакументы, што пацвярджаюць наяўнасць дастатковых сродкаў як для пражывання на працягу плануемага часу, так і для вяртання ў краіну паходжання ці пражывання;
    для транзіту ў трэцюю дзяржаву; або пацвярджэнне законнага набыцця такіх сродкаў;
  • інфармацыю, якая дазваляе вызначыць намер асобы, што запытвае візу, пакінуць тэрыторыю краіны-ўдзельніцы да заканчэння тэрміну запытваемай ёю візы.

У выпадку, калі іншаземец запытвае Шэнгенскую візу для транзіту, у яго павінна быць прыдатная віза для ўезду ў тую краіну, ў якую ён накіроўваецца, пакідаючы Шэнгенскую прастору. Выключэннем гэтай умовы будзе выпадак, калі іншаземцу для ўезду ў дзяржаву, якая з’яўляецца канчатковай мэтай, віза не з’яўляецца неабходнай.

E-анкета для афармлення шэнгенскай візы
Узор запоўненай візавай анкеты для атрымання Шэнгенскай візы
Амбасада Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

11 октября 2012, 00:00

Почитать ещё

  • Латвийцы не спешат записываться в еврооптимисты
  • Латвийская фирма производит деревянные корпуса для iPhone
  • Посольство Латвии в Минске

  • Небольшой опрос

    Куда вы чаще ездите?

    Литва
    Эстония
    Латвия
    Польша
    Чаще сижу дома

    © 2009-2016 «Poedem.by - Туристический портал». Создание сайта - Intro